Лукашэнка: Ніхто так не ваяваў за Беларусь на Захадзе, як Саакашвілі

21.05.2014 / 19:17

«Ніхто за нас так не ваяваў на Захадзе, як Саакашвілі. Ён у Амерыцы і прэзідэнту, і віцэ-прэзідэнту казаў, ён з імі быў на ты, што яны няправільна сябе вядуць у адносінах да Беларусі.

Ён клікаў мяне ў Грузію. Я яму кажу, што не паеду. Бо ў Расіі гэта нервова ўспрымуць. Навошта мне лішнія праблемы? Я б прыняў Саакашвілі, каб ён прыехаў у Мінск.

Я не веру ў самагубства Беразоўскага. Ён вельмі любіў жыццё, што быў гатовы жыць у берлагу», — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю тэлеканалу «Дождж».