Тозік: Нічога страшнага ў дэкрэце аб «прыгонным праве» няма

30.05.2014 / 16:26

Нічога страшнага ў праекце дэкрэта прэзідэнта аб «прыгонным праве» няма. Аб гэтым заявіў віцэ-прэм`ер Анатоль Тозік, адказваючы 30 мая на пытанні журналістаў у Мінску. 

«Трэба выконваць дзейнае заканадаўства. Працаваць і зарабляць грошы. Зарабляць заробленыя грошы. Без гэтага эканоміка развівацца не будзе. Нічога страшнага там няма», — сказаў ён.