БАТЭ пайшоў у адрыў

01.06.2014 / 21:19

У нядзелю прайшлі тры матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Галоўная падзея дня — перамога БАТЭ у гасцях над «Дняпром» — 1:0.

Гэта дазволіла барысаўскаму клубу, пасля ўчорашняе паразы мінскага «Дынама», адарвацца ад канкурэнтаў на пяць пунктаў.

БАТЭ — 25, Дынама Мінск — 20, Нафтан — 19, Шахцёр, Тарпеда-БелАЗ — 15, Гомель — 14, Нёман — 12, Мінск — 10, Слуцк, Белшына, Дняпро — 9, Дынама Брэст — 8.