Абама: Расія павінна спыніць паток узброеных баевікоў ва Украіну

03.06.2014 / 14:27

Расія павінна пачаць рэальны дыялог з украінскай уладай і спыніць паток баевікоў ва Украіну.

Пра гэта ў Варшаве заявіў прэзідэнт ЗША Барак Абама.

Ён заявіў, што «Расіі і ў далейшым пагражаюць санкцыі, калі яна не зменіць сваю палітыку».

Абама таксама распавёў, што з нецярпеннем чакае сустрэчы з абраным прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам, якая павінна адбыцца сёння вечарам.