У Данецку на патрабаванне ДНР адключаныя пяць украінскіх тэлеканалаў
06.06.2014 / 10:23
Вядучая тэлекамунікацыйная кампанія MATRIX заявіла пра прыпыненне трансляцыі пяці ўкраінскіх каналаў у сувязі з патрабаваннем прыхільнікаў ДНР.
«Кампанія MATRIX па патрабаванні ДНР вымушана адключыць ўкраінскія каналы: 5-ы канал, 1+1, тэлеканал «Данбас, UBR, NEWS 24.
У дакуменце апалчэнцаў паказваецца, што гэтыя каналы перадавалі інфармацыю, «накіраваную на распальванне варожасці паміж рускім і украінскім народамі, расавай варожасці, прапаганды нацыянальнай і сацыяльнай нянавісці, неанацызм, гераізацыю памагатых нямецкага нацызму, агітацыі да гвалту».