Лукашэнка: Я ніколі не дазволю Захаду гаспадарыць у Беларусі

09.06.2014 / 12:38

Аляксандр Лукашэнка сёння даў інтэрв'ю сербскім СМІ - грамадска-палітычнаму штодзённіку «Палітыка» і дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі «Радыё і тэлебачанне Сербіі».

У час інтэрв'ю закраналася шырокае кола пытанняў, якія тычацца прычын устойлівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі, ўплыву на краіну фінансава-эканамічнага крызісу, узаемадзеянні з Еўрасаюзам і НАТО, перспектыў двухбаковых адносін Беларусі і Сербіі, паведамляе БелТА.

Дакранаючыся крытыку Захаду наконт палітыкі, што праводзіцца ў Беларусі, Лукашэнка адзначыў: «Дзякуючы гэтаму мы неяк развіваемся і больш-менш утрымліваем стабільнасць у краіне».

«Для мяне гэта важней, чым паехаць у Еўрасаюз і каб там паўсміхаліся адзін аднаму», — дадаў Лукашэнка.

БелТА