У Мінску экстранна сеў самалёт Мілан — Масква

13.06.2014 / 19:37

Самалёт авіякампаніі «Аэрафлот» рэйсам Мілан — Масква ў 19:10 здзейсніў экстраную пасадку ў аэрапорце Мінска з-за таго, што 15-гадовай пасажырцы стала дрэнна з сэрцам.

Аказаць ёй дапамогу на борце не змаглі, паведамляе сайт msk.mr7.ru.

Адразу пасля прызямлення ў самалёт прыбыла брыгада рэаніматараў. Дзяўчына была шпіталізавана хуткай дапамогай.

Самалёт рэйсам 2613 павінен быў прыбыць у «Шарамеццева» у 20:10 паводле маскоўскага часу (19:10 па Мінску).