Як дзяцей! Нідэрланды разграмілі чэмпіёнаў свету Іспанію з лікам 5:1

13.06.2014 / 23:51

Першая гучная сенсацыя чэмпіянату свету па футболе. Зборная Галандыі разграміла дзеючых чэмпіёнаў свету (і Еўропы) зборную Іспаніі з лікам 5:1.

Робін ван Персі, Reuters.com

Іспанцы першымі адкрылі лік у матчы: на 22-й хвіліне з даволі спрэчнага пенальці (Хабі Алонса).

У канцы першага тайма Робін ван Персі лік зраўняў голам-шэдэўрам.

А потым былі чатыры мячы ў другім тайме: Робен, 53, дэ Фрэй, 84, ван Персі, 72, Робен, 80.

Адзін з найлепшых галкіпераў свету Ікер Касільяс прапусціў сёння пяць мячоў, фота Marca.es

А гадзіне ночы пачнецца матч Чылі — Аўстралія. Гэты матч пакажа ў жывым эфіры Беларусь-5.

22 чэрвеня Галандыя згуляе з Аўстраліяй, а Іспанія — з Чылі.

nn.by