Дашкевічы назвалі дачку Марай

15.06.2014 / 21:22

Зміцер і Наста Дашкевічы назвалі дачку Марай, так вынікае з подпіса да фатаздамка, змешчанага экс-палівязнем Змітром Дашкевічам у фэйсбуку.

«Сёння прадставілі Госпаду і царкве дачурачку! Знаёмцеся — Мара Дашкевіч», — напісаў Зміцер.

Дачка нарадзілася ў панядзелак. Наста і Зміцер Дашкевічы распісаліся яшчэ ў калоніі ў канцы снежня 2012 г., а ўрачыста пабраліся шлюбам 31 жніўня 2013 г