Каля 20 расіянаў выйшлі да пасольства Украіны ў Маскве ў вышыванках і з плакатам «Даруй нам, Украіна»

16.06.2014 / 14:08

Каля 20 расіянаў, апранутых у вышыванкі, прыйшлі да пасольства Украіны ў Маскве ушанаваць памяць загінулых ўкраінскіх вайскоўцаў.

Удзельнікі акцыі ўсклалі кветкі да ўкраінскай дыпламатычнай місіі.

Людзі скандавалі лозунгі: «Слава Украіне!», «Героі не паміраюць!», а таксама выканалі гімн Украіны.

Адзін з удзельнікаў акцыі трымаў у руках плакат, афарбаваны ў колеры нацыянальнага сцяга Украіны, на якім было напісана: «Даруй нам, Украіна».

Міліцыя не перашкаджала правядзенню жалобнай акцыі.

Unian.net