Канцэрт «Акіяна Эльзы» ў Кіеве сабраў 70 тыс. і стаў самым масавым у гісторыі Украіны

22.06.2014 / 15:23

У суботу, 21 чэрвеня, на НСК «Алімпійскі» ў Кіеве украінскі гурт «Акіян Эльзы» адзначыў сваё 20-годдзе грандыёзным канцэртам.

Выступ легендарных музыкаў наведалі каля 70 тысяч гледачоў. Гурт адыграў канцэрт працягласцю каля 3,5 гадзіны, неаднаразова выходзячы на біс.

Адну з песень — «На лінії вогню» — калектыў прысвяціў загінулым на паўднёвым усходзе Украіны.

Канцэрт стаў самым масавым у гісторыі Украіны, адзначылі ў прэс-службе гурту.