У Мінску адбыўся адборачны турнір па стрытболу

29.06.2014 / 13:41

28 чэрвеня ў Мінску прайшоў адборачны турнір па вулічным баскетболе (стрытболе) у фармаце сам-насам.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Фота Вольгі Кляшчук, БелаПАН.

Пераможца нацыянальнай кваліфікацыі, якая, акрамя сталіцы, пройдзе ў Віцебску і Брэсце ў першай палове ліпеня, прадставіць Беларусь на сусветным фінале ў Тайвані, на закрытым востраве Самасана.

У Беларусі адбор на сусветны чэмпіянат вулічнага баскетбола праходзіць упершыню.

Сёлета ў нацыянальнай кваліфікацыі ўдзельнічаюць толькі мужчыны, патэнцыйныя прэтэндэнты на тытул «Кароль Скалы». У сетцы кваліфікацыі — 32 гульцы. Перамог у мінскім адборачным турніры выпускнік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага універсітэта Аляксей Шымко.

У фінальнай бітве, якая пройдзе 19 ліпеня ў Мірскім замку, вызначыцца пераможца, які і адправіцца ў Тайвань на сусветны фінал. Там яго супернікамі будуць стрытбалісты з 26 краін.