Традыцыйнае Купалле на Нёмане
30.06.2014 / 15:35
У ноч з 6 на 7 ліпеня ў аграсядзібе «Вайцюшкі» пройдзе традыцыйнае Купалле на Нёмане.
Гаспадар сядзібы, Зміцер Вайцюшкевіч, чакае гасцей увечары ў пятніцу, 4-га: у гэты дзень госці могуць разбіць намёты, адпачываць і купацца ў Нёмане. У нядзелю ж на рацэ адбудзецца традыцыйны купальскі абрад.
«6 ліпеня а 21 гадзіне будзе шэсце на Нёман, будзем пускаць колы, запальваць вогнішчы і скакаць праз іх пад купальскія песні ад гурту Guda. А пасля ўжо на тэрыторыі «Вайцюшкоў» пад кіраўніцтвам дзяўчат з «Гуды» чакаюцца танцы да ўпаду: ад старажытных да больш сучасных,» — пералічвае «купальскія» забавы Зміцер Вайцюшкевіч.
Наведаць Вайцюшкі і ўзяць удзел у Купаллі на Нёмне можна за 100 тысяч рублёў.
(Для асоб у нацыянальных строях будзе дзейнічаць 20% зніжка)
Дзеці да 12 год – бясплатна.
Аграсядзіба «Вайцюшкі» знаходзіцца па адрасе: Гродзенская вобласць, Навагрудскі раён, в. Васілевічы, 43.
З нагоды начоўкі-знаходжання:
1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік
2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам
Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт.
Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – todar@tut.by
Кантактны нумар: +375(29)309-49-79, Зміцер
www.facebook.com/todar.wajciushkewich
https://www.facebook.com/pages/Vajciushki/411233108980687
http://by.holiday.by/dom/estates/vajciushki
Мапы даезду: