Урад: У Беларусі зніжаюцца цэны на мяса і мясапрадукты

15.07.2014 / 21:00

Фота Orshatut.by

Звесткі маніторынгу, які праводзіцца на пастаяннай аснове органамі цэнаўтварэння, сведчаць аб тым, што ў рознічнай гандлёвай сетцы ў ліпені акрэслілася тэндэнцыя да зніжэння цэн на асобныя віды мяса (ялавічына, свініна, куры) і мясапрадуктаў, гаворыцца ў паведамленні, размешчаным 15 ліпеня на сайце Савета міністраў Беларусі. 

Адзначаецца, што на зніжэнне цэн на мяса паўплывалі меры, прынятыя дэпартаментам цэнавай палітыкі Міністэрства эканомікі, у частцы накіравання лістоў-папярэджанняў і выдачы прадпісанняў асобным суб'ектам гаспадарання і дзяржаўным органам кіравання па спыненні парушэння антыманапольнага заканадаўства, якое выказалася ў значным павышэнні цэн на гэтую прадукцыю.