Рэшткі двух беларусаў і расейца знойдзены ў Кішынёве

Супрацоўнікі МУС Малдавіі у камуне Бачой гораду Кішынёва ў склепе жылога дому знайшлі парэшткі трох мужчын, якія ў 1997 г. былі абвешчаны зьніклымі бязь вестак.

22.11.2007 / 21:18

Супрацоўнікі МУС Малдавіі у камуне Бачой гораду Кішынёву ў склепе жылога дому знайшлі парэшткі трох мужчын, якія ў 1997 г. былі абвешчаны зьніклымі бязь вестак.

Экспэртыза выявіла, што парэшткі належаць грамадзянам Беларусі Уладзімеру Будзяну і Барысу Каламейцу і грамадзяніну Расеі Дзьмітрыю Бязрукаву.

Галоўны падазраваны ў забойстве — уладальнік дому Іон Сылі. У лістападзе 1997 г. ён у выніку канфлікту застрэліў трох сваіх партнёраў па бізнэсу і закапаў ва ўласным склепе.

Цяпер Іон Сылі адбывае пакараньне ў расейскай турме за іншае злачынства. Па адбыцьці першага тэрміну яго адправяць у Малдову, дзе за трайное забойства яму пагражае пажыцьцёвае зьняволеньне.

gazeta.ru