БХД заклікае ўлады адключыць у Беларусі расійскія тэлеканалы

а Вы згодныя з гэтым ці не? Абмяркоўвайце ў каментах

23.07.2014 / 11:54

Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» заклікае ўлады адключыць у Беларусі расейскія тэлеканалы.

«Расійскія СМІ ўжо даўно перасталі быць сродкамі масавай інфармацыі, а ператварыліся ў сродкі масавай дэзінфармацыі і прапаганды. Трансляваныя імі навіны не толькі маюць відавочную ангажаванасць, але часта з'яўляюцца хлуснёй, мэта якой — апраўдаць расійскую агрэсію супраць Украіны і ўкраінскага народа. Вераць гэтай хлусні і многія беларускія тэлегледачы», - гаворыцца ў распаўсюджанай БХД заяве.

Актывісты лічаць, што «досвед інфармацыйнай вайны Расеі супраць Украіны можа ў любы зручны момант быць выкарыстаны і ў адносінах да Беларусі». «Сёння ён ужо выпрабоўваецца на шэрагу белорусофобских і заходнерускіх сайтаў, а заўтра можа быць выкарыстаны і на тэлебачанні, каб апраўдаць расійскія тэрытарыяльныя, палітычныя і эканамічныя прэтэнзіі на Беларусь», - адзначылі ў БХД.

Аргкамітэт заклікае «спыніць трансляцыю ў Беларусі расейскіх тэлеканалаў «Першы канал», НТВ,»Расія 1», Рэн-ТВ і іх варыянты, якія прайшлі цэнзуру і паказваюцца ў Беларусі», і прапануе паспрыяць уключэнню ў кабельныя пакеты ўкраінскіх тэлеканалаў, беларускага тэлеканала «Белсат «, а таксама расейскага тэлеканала «Дождь».

X