На выходных захаваецца вельмі цёплае надвор'е

24.07.2014 / 14:35

У бліжэйшыя суткі, у пятніцу 25 ліпеня, тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам перыферыі скандынаўскага антыцыклону, які сфарміраваўся ў цёплай паветранай масе.

Чакаецца пераменная воблачнасць. Ноччу месцамі па Віцебскай вобласці, а днём у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер усходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +11…+17°C, максімальная днём +24…+29°C. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.

У наступныя двое сутак надвор'е ў нашай краіне абумовіць антыцыклон, які змяшчаецца з Эстоніі на Смаленскую вобласць. Захаваецца вельмі цёплае надвор'е.

26 і 27 ліпеня пераважна без ападкаў. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12…+19°C, максімальная днём +26…+32°C.