Брэсан можа працягнуць кар'еру ў Партугаліі

29.07.2014 / 20:40

У сераду гулец зборнай Беларусі Рэнан Брэсан, які скасаваў сёння кантракт з казахстанскай «Астаной» паводле ўзаемнай згоды бакоў, адправіцца ў Партугалію.

Там у бліжэйшыя дні яго чакаюць перамовы з адным з клубаў элітнай лігі, паведамляе Прессбол.

Рэнан гуляў у Беларусі з 2007 па 2012 гг. (Гомель, БАТЭ), у канцы 2012 г. перайшоў у расійскую «Аланію», якую пакінуў у кастрычніку 2013 г., бо клуб не выконваў фінансавыя ўмовы. Перабраўся ў Казахстан, дзе не змог замацавацца.