У Лагойскім раёне зьнікла сямігадовая дзяўчынка

Па факце зьнікненьня распачата крымінальная справа. У пошуку дзяўчынкі ўдзельнічаюць больш за 150 салдат і супрацоўнікі міліцыі, якія прачэсваюць мясцовасьць.

26.11.2007 / 16:31

У Лагойскім раёне Мінскай вобласці па факце знікнення сямігадовай дзяўчынкі распачата крымінальная справа.

Як паведамілі БелаПАН у прэс‑службе МУС, справа распачата на падставе заявы маці дзяўчынкі, якая ў пятніцу, 23 лістапада, паведаміла, што яе дачка не вярнулася са школы. Міліцыя разглядае некалькі версій здарэння.

Паводле слоў дзяжурнага УУС Лагойскага раёна, пошукі дзяўчынкі вядуцца з 23 лістапада. У вышуку ўдзельнічаюць больш за 150 салдат і супрацоўнікі міліцыі, якія прачэсваюць мясцовасць. У аперацыі таксама задзейнічаны вадалазы, якія абследуюць мясцовае возера, і верталёт.

БелаПАН