Валянціна Бялькевіча пахаваюць у Кіеве

02.08.2014 / 13:38

Легендарнага беларускага футбаліста Валянціна Бялькевіча пахаваюць 3 жніўня на Байкавых могілках у Кіеве.

Развітанне з нябожчыкам адбудзецца 3 жніўня з 10.00 да 12.00 ва ўкраінскай сталіцы на стадыёне «Дынама» імя Лабаноўскага.

Валянцін Бялькевіч раптоўна памёр 1 жніўня на 42-м годзе жыцця.