У Растоўскай вобласці нечакана вызвалілі камандзіраў ўкраінскай 72-й брыгады

09.08.2014 / 14:12

Расійскія праваахоўнікі вызвалілі пяцёх украінскіх вайскоўцаў, толькі ўчора арыштаваных па падазрэнні ў злачынствах супраць мірнага насельніцтва.

Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін, перадае РІА «Новості».

Пяцёра вайскоўцаў, у тым ліку камандзір батальёна, былі ў чацвер затрыманыя, а затым арыштаваныя да 7 кастрычніка па падазрэнні ў абстрэле КПП «Гукава».

«Улічваючы, што ў рамках расследавання крымінальнай справы высветлілася, што Вайтэнка (камбат 72-й механізаванай брыгады) і яго падначаленыя выконвалі загады вышэйстаячага камандавання, не рабілі іншых прамых злачынстваў супраць асобы, а таксама кіруючыся гуманнымі меркаваннямі, прынята рашэнне не прад'яўляць ім абвінавачвання і даць магчымасць вярнуцца ва Украіну», — сказаў Маркін.