У Ваўкавыску байкер насмерць збіў пенсіянерку

13.08.2014 / 17:36

У Ваўкавыску байкер насмерць збіў пенсіянерку. Пра гэта паведаміў начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўген Дудко.

Здарэнне адбылося ўчора пасля дзевяці гадзін вечара на вуліцы Соф'і Панковай. 72-гадовая жанчына пераходзіла дарогу па-за пешаходным пераходам злева па ходзе руху. Яе збіў матацыкліст на «Кавасакі», які ехаў па дарозе з відавочным перавышэннем хуткасці.

Пенсіянерка ад атрыманых траўмаў памерла на месцы. Байкера з траўмай пляча і закрытай чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізавалі.

Як паведамілі ў ДАІ, матацыкліст быў цвярозы. Узбуджана крымінальная справа.