На Гарадзеншчыне за самагоншчыкамі сочаць зь неба

Дзеля гэтага выкарыстоўваецца аснашчаны вiдэаапаратурай мотадэльтаплан

28.11.2007 / 15:15

Дзеля гэтага выкарыстоўваецца аснашчаны вiдэаапаратурай мотадэльтаплан

У Бераставіцкiм раёне Гродзенскай вобласцi пошук лясных самагоншчыкаў намераны весцi з дапамогай беспiлотнага мотадэльтаплана. Апарат з размахам крылаў больш чым метр аснашчаны электрычным маторам, вiдэаапаратурай i дыстанцыйным кiраваннем, радыус дзеяння якога складае 1 км. Мiнiмальная хуткасць планера — 72 км/гадзiну, максiмальная — 210 км/гадзiну. Запусцiўшы яго над лесам, аператар па манiтору будзе назiраць за тым, што здымае вiдэакамера, устаноўленая на фюзеляжы дэльтаплана.

Звязда