Пры выбуху снарада ў Данецкай вобласці загінулі 15 чалавек

14.08.2014 / 18:55

З прычыны выбуху снарада ў горадзе Зугрэс Данецкай вобласці 13 жніўня загінулі 15 чалавек, сярод іх трое дзяцей.

Пра гэта паведамляе Данецкая аблдзяржадміністрацыя.

«На месцы загінулі 14 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Пазней у шпіталі памерла яшчэ адно дзіця, такім чынам колькасць загінулых склала 15 чалавек, у тым ліку трое дзяцей», — сказана ў паведамленні.

Раненні рознай ступені цяжкасці атрымалі 19 чалавек.