Робін Уільямс пакутаваў на хваробу Паркінсана

14.08.2014 / 23:33

Удава амерыканскага акцёра Робіна Уільямса паведаміла, што ў яе мужа дыягнаставалі раннюю стадыю хваробы Паркінсана.

Сьюзан Шнайдэр распавяла, што акцёр быў не гатовы публічна казаць пра сваю хваробу.

Яна дадала, што муж таксама пакутаваў ад трывогі і дэпрэсіі.

Робін Уільямс быў знойдзены мёртвым у сваім доме ў панядзелак. Паводле паліцыі, ён здзейсніў самагубства.