«Пераход таварыша Чкалава праз Паўночны полюс» і «Неверагодна дзіўныя істоты, якія спынілі жыцьцё і сталіся напаўзомбямі!!?»

ТВ, 29 лістапада, чацьвер

Кпіны з савецкай эстэтыкі пад музыку Сяргея Курохіна і ганаровая амэрыканская трэшуха.

29.11.2007 / 08:44

ТВ-21, 15.35, 23.35

Неверагодна дзіўныя істоты, якія спынілі жыцьцё і сталіся напаўзомбямі!!? (The Incredibly Strange Creatures Who Stopped Living and Became Mixed-Up Zombies!!?)
ЗША, 1964, каляровы, 82 хв.
Рэжысэр: Рэй Дэніс Стэклер
Ролі выконваюць: Рэй Дэніс Стэклер, Каралін Брант, Брэт О’Хара, Атлас Кінг
Жанр: Фільм жахаў, трэш

Карціна, цікавая сваёй унікальнай назвай, але ня зьместам. Толькі для зацятых аматараў!

Наша кіно, 23.00

Пераход таварыша Чкалава праз Паўночны полюс (Переход товарища Чкалова через Северный полюс)
Расея, 1990, каляровы і ч/б, 23 хв.
Рэжысэр: Максім Пяжэмскі
Жанр: Пародыя з савецкай эстэтыкі

Карціна Максіма Пяжэмскага, дзе абыгрываюцца нямое кіно і савецкія штампы пад музыку Сяргея Курохіна.

 

 

 

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы