Лукашэнка звольніў Якабсона з пасады старшыні КДК

18.08.2014 / 17:42

Аляксандр Лукашэнка сваім указам вызваліў Аляксандра Якабсона ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю ў сувязі з пераводам на іншую працу.

Выкананне абавязкаў старшыні Камітэта дзяржкантролю ўскладзена на першага намесніка старшыні КДК Леаніда Анфімава, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Якабсон (г.н, 1951) быў кіраўніком дзяржкантролю з 2010 г., дагэтуль у 2001—2010 г. — старшынёй Гомельскага аблвыканкама.