Пяскоў: Казаць пра сустрэчу Парашэнкі і Пуціна пакуль рана

19.08.2014 / 12:24

Казаць пра магчымыя перамовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з украінскім лідарам Пятром Парашэнкам пакуль заўчасна, заявіў прэс-сакратар кіраўніка расійскай дзяржавы Дзмітрый Пяскоў.

«Перамовы няпростыя, таму магчымыя самыя розныя фарматы, яшчэ раз паўтараю, але калі і як - гэта пакуль казаць заўчасна», - сказаў Пяскоў у інтэрв'ю «Комсомольской правде».

Ён дадаў, што перамовы на вышэйшым узроўні праходзяць пасля таго, як яны добра падрыхтаваныя.

На пытанне аб тым, ці будзе расійскі бок рыхтавацца да такіх перамоваў, Пяскоў адказаў: «Вядома, так».