За суткі загінулі 34 жыхары Данецка

20.08.2014 / 14:03

34 мірныя жыхары загінулі за апошнія суткі ў выніку баявых дзеянняў у Данецкай вобласці, паведамляецца на сайце абласной дзяржаўнай адміністрацыі.

Паводле звестак дэпартамента аховы здароўя, яшчэ 29 атрымалі раненні.

Усяго, паводле інфармацыі уладаў, з 13 сакавіка загінуў 951 чалавек, больш за 1700 атрымалі раненні.