На Дзіцячым паказе модаў у Маскве паказалі самагубства Украіны ФОТА, ВІДЭА

20.08.2014 / 20:18

На днях у Маскве адбыўся паказ дзіцячай калекцыі «Дзеці супраць вайны». На паказе дзеці-мадэлі выйшлі ў касцюмах розных краін. Паводле задумы пастаноўшчыка, дзяўчынка-Украіна спрабуе застрэліцца. Аднак з'яўляецца анёл, які забірае ў дзяцей зброю і ратуе Украіну.

Паказ праходзіў у рамках міжнароднай выставы галаўных убораў «Chapeau-2014». Арганізатарам выступіў Дом Моды Славы Зайцава.