МЗС: Макей сустрэнецца ў Варшаве з Сікорскім

28.08.2014 / 11:47

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей па запрашэнні польскага боку здзяйсняе працоўны візіт у Польшчу з 28 па 29 жніўня, паведаміў сёння журналістам начальнік упраўлення інфармацыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык.

«У рамках візіту запланавана сустрэча з міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім», - сказаў Дзмітрый Мірончык. У Польшчы, у прыватнасці, будуць абмяркоўвацца адносіны Беларусі і ЕС».