Польшча адправіла ўкраінскім вайскоўцам прадукты і коўдры

28.08.2014 / 13:17

Украінскія памежнікі ў пункце пропуску «Рава-Руская» аформілі 22 грузавікі з польскай гуманітарнай дапамогай, паведамляе Дзяржаўная памежная служба.

Аб гуманітарнай дапамозе папярэдне дамовіліся міністэрствы абароны Польшчы і Украіны.

Агульная вага грузу, які памежнікі аформілі ў сераду, склала 210 тон.

Паведамляецца, што сярод гуманітарнай дапамогі былі прадукты, коўдры, матрацы.

Груз адправіцца ў вайсковыя часткі ў Львове.