БАТЭ — найлепшы клуб Еўропы лета-2014

У сёлетнім рэйтынгу клубных каэфіцыентаў УЕФА барысаўчыне апярэджаюць 453 іншыя каманды.

29.08.2014 / 13:25

Барысаўскі БАТЭ займае першае месца ў рэйтынгу клубных каэфіцыентаў УЕФА за сезон 2014/2015.

Каманда паспяхова пераадолела тры кваліфікацыйныя раўнды Лігі чэмпіёнаў. У выніку пасля еўракубкавага лета БАТЭ ужо набраў 4,8 бала ў клубны рэйтынг. Гэта максімальны паказчык з 454 каманд, якія хоць раз удзельнічалі ў еўракубках за апошнія пяць гадоў.

Трохі адсталі ад беларускага клуба балгарскі «Лудагорац» і шведскі «Мальмё» (па 4,7), а таксама славенскі «Марыбор» (4,65).

Услед у рэйтынгу ідуць іспанскія «Рэал», «Барселона», «Атлетыка» і «Атлетык» (4,614). Усе яны кваліфікаваліся ў групавы раўнд еўракубкаў без адбору. Падняцца ўверх ім дазволіў высокі рэйтынг краіны.

У клубным рэйтынгу за апошнія пяць гадоў БАТЭ займае 54-е месца. Гэтая пазіцыя каманды ўлічвалася пры лёсаванні еўракубкаў.

Ягор Марціновіч