Зніклая 17 жніўня дзяўчынка з Талачына знайшлася

29.08.2014 / 15:24

Пра гэта БелТА паведамілі ў Талачынскім РАУС.

Каля 13-й гадзіны ў міліцыю патэлефанавалі прадаўцы адной з крам раённага цэнтра і паведамілі, што дзяўчынка ў іх. Зараз дзіця знаходзіцца ў РАУС, дзе з ёй гутарыць псіхолаг. Па словах дактароў хуткай медыцынскай дапамогі, у шпіталізацыі школьніца не мае патрэбы.

Анастасія Габрылёва пайшла з дому ў невядомым накірунку 17 жніўня. З тых часоў яе актыўна шукалі, размяшчалі інфармацыю ў СМІ, звярталіся па дапамогу да салдат.