Лукашэнка пагутарыў па тэлефоне з Пуціным і Мядзведзевым

30.08.2014 / 17:10

Тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным адбылася 30 жніўня. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідэра.

Кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі вынікі Мінскага саміту, гуманітарную сітуацыю ва Украіне, а таксама эканамічную тэматыку, якая прадстаўляе узаемную цікавасць.

У гэты ж дзень адбылася тэлефонная размова кіраўніка беларускай дзяржавы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, у ходзе якой былі абмеркаваны актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва.