На таргах 2 верасня рубель зноў здаў да даляра

02.09.2014 / 11:25

На Беларускай валютна-фондавай біржы 2 верасня прайшлі чарговыя таргі.

У параўнанні з папярэдняй сесіяй курс даляра вырас на Br10 да 10 440 рублёў.

Еўра не змяніўся ў кошце - 13 700 рублёў.

Курс расійскага рубля таксама застаўся на ранейшым узроўні - 280 беларускіх рублёў.