Тымчук: Баевікі і падраздзяленні РФ узялі пад кантроль увесь поўдзень Луганскай вобласці

03.09.2014 / 10:07

Reuters.com

Пра гэта паведаміў каардынатар групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў Facebook.

«У выніку адыходу ўкраінскіх войскаў у рамках перагрупоўкі, расійска-тэрарыстычныя войскі ўзялі пад кантроль фактычна ўвесь поўдзень Луганскай вобласці, далей перакідаючы падраздзяленні ў раён Луганска і праводзячы наступальныя дзеянні на поўначы вобласці», - піша ён.

Таксама баевікі імкнуцца ўзяць пад кантроль тэрыторыі ў Данецкай вобласці — ад Данецка да Марыупаля. Таксама адзначаецца перакідка падраздзяленняў суперніка па кірунку Валнавахі.