Два гады "хіміі" аўтарам графіці "16"
07.04.2006 / 23:23
Зьмітру Зубру і Зьмітру Казакову далі два гады "хіміі" за "непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі", якое выявілася ў тым, што затрыманыя нібыта "ўсталі ў баявую стойку". Прысуд незвычайна жорсткі, а мог быць яшчэ больш жорсткім: пракурор прасіў чатыры гады пазбаўленьня волі.
Актывістаў руху "Зубр" Аляксандра Казакова і Зьміцера Зубро затрымалі ўноч на 28 сьнежня 2005 года за палітычныя графіці (лічба 16, якая заклікае да ўдзелу ў Дні салідарнасьці з палітзньняволенымі), - паведамляе Вясна-96"