Ні дня без падаражання: на таргах 19 верасня даляр зноў вырас у цане

19.09.2014 / 11:47

На Беларускай валютна-фондавай біржы 19 верасня прайшлі чарговыя таргі. Даляр, як і ва ўсе папярэднія дні гэтага тыдня, працягнуў рост.

Курс даляра павялічыўся на Br10 да 10 540 рублёў.

Курс еўра ўмацаваўся на Br30 да 13 590 рублёў.

Расійскі рубель знізіўся на Br0,5 да 274 беларускіх.