Зборная Польшчы выйграла чэмпіянат свету па валейболе ФОТА

22.09.2014 / 09:25

Agencja Gazeta

Мужчынская зборная Польшчы выйграла чэмпіянат свету па валейболе, фінал прайшоў у Катавіцах. У фінале нашы заходнія суседзі перамаглі Бразілію — 3:1 (18:25, 25:22, 25:23, 25:22). 

Палякі спынілі гегемонію бразільцаў, якія былі чэмпіёнамі ў 2002, 2006, 2010 гг.

Перамога палякаў — навіна №1 у польскім Інтэрнэце.