Парашэнка: Я цвёрда веру ў вынік мірнага плана 

25.09.2014 / 15:15

Пра гэта прэзідэнт Украіны заявіў сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве, адказваючы на пытанне журналіста Яўгенія Кісялёва.

Ён таксама дадаў, што калі трэба будзе тэлефанаваць расійскім лідарам, і калі ад гэтага залежыць пытанне жыццяў людзей, ён і з яго адміністрацыі будуць тэлефанаваць.

Парашэнка таксама дадаў, што напачатку быў шакаваны падтрымкай расіянамі агрэсіўных дзеянняў іх кіраўніцтва ва Украіне. «Але цяпер разуменне нарэшце прыходзіць».

«Асобныя ястрабы ў Крамлі лічылі, што Украіна — калос на гліняных нагах і стаіць лёгенька падштурхнуць, усё пасыпецца»,— сказаў Парашэнка.

«І ЕС, і ЗША шмат робяць для падтрымкі Украіны», — зазначыў ён, адкідаючы думку, што падтрымкі замала.