Прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» ў Берасці — 27 верасня

25.09.2014 / 17:12

27 верасня ў Берасці па адрасе вуліца Дворнікава, 63 (грэка-каталіцкая парафія) а 19.00 адбудзецца прэзентацыя кнігі «Беларуская глыбіня» сустаршыні БХД Паўла Севярынца.

«Беларуская глыбіня» – зборнік з 84-х эсэ, напісаных у 2011-2013 гадах, прысвечаны беларускай нацыянальнай ідэі, гісторыі, знакавым асобам і палітвязням, а таксама краю, дзе Севярынец адбываў ссылку за Плошчу.

Праезд аўт. № 9, 37, 50, 20 да прыпынку л-та Акімачкіна (4-ы прыпынак ад парку 1-га мая).

Запрашаем! Уваход вольны.