У Мінску хлопца ў навушніках збіла электрычка

29.09.2014 / 13:41

sb.by

Ноччу ў суботу электрычкай Барысаў — Мінск быў збіты насмерць 22-гадовы хлопец.

Пра гэта БелТА паведамілі ў МУС Беларусі.

«Хлопец ішоў у навушніках па рэйках у раёне перагона Сцяпянка — Трактарны. Электрычкай Барысаў — Мінск ён быў збіты насмерць», — распавялі ў ведамстве.