З 1 кастрычніка можна падаваць на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу

01.10.2014 / 13:48

З 1 кастрычніка 2014 г грамадзяне Беларусі змогуць падаваць на двухгадовую турыстычную візу ў Польшчу, паведамляецца на сайце пасольства Польшчы ў Мінску.

Для атрымання двухгадовай турыстычнай візы неабходна, каб заяўнік з'яўляўся грамадзянінам Беларусі і меў не менш за дзве шэнгенскія візы на працягу апошніх трох гадоў (адна з іх польская), якія былі выдадзеныя з турыстычнай мэтай.