Расійскія баевікі пачалі штурм Данецкага аэрапорта шырокім фронтам

02.10.2014 / 08:26

Пра гэта заявіў кіраўнік прэс-цэнтра ўкраінскай Антытэрарыстычнай аперацыі Уладзіслаў Селязнёў.

«Сёння а 6:00 раніцы баевікі шырокім фронтам з ужываннем стралковай зброі пачалі штурм данецкага аэрапорта», — паведаміў ён.

Напярэдадні баевікі 4 разы штурмавалі ўкраінскія пазіцыі у гэтым стратэгічным аб'екце. Яны абстрэльвалі ўкраінцаў з установак «Град», артылерыі і мінамётаў.

Украінскі спецназ і дэсантнікі ўтрымліваюць аэрапорт ужо паўгода. Некаторы час яны трымаліся ў поўным атачэнні расійскімі сіламі. Данецкі аэрапорт называюць Брэсцкай крэпасцю Данбаса.