У цэнтры Варшавы вывесілі вялікі нацысцкі сцяг

02.10.2014 / 09:35

На будынку варшаўскага Палаца навукі і тэхнікі на некалькі гадзін з'явіліся сцягі краін «восі» часоў Другой сусветнай вайны — нацыскай Германіі, фашысцкай Італіі і мілітарысцкай Японіі.

Як перадае польскі тэлеканал Kontakt24, сцягі былі размешчаны на адной з славутасцяў польскай сталіцы

для здымак фільма.

Сцягі вывесілі напярэдадні ў непрацоўны час — пасля 17:00.

Журналістам распавялі, што здымаецца фільм «Персона нон грата», аднак аб падрабязнасцях карціны распавядаць адмовіліся.