Інспэктары ЗША пацьвердзілі выкананьне Беларусьсю ўмоваў ДЗУСЭ

10.12.2007 / 18:23

У адпаведнасці з палажэннямі Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе (ДЗУСЕ) Беларусь наведала інспекцыйная група Злучаных Штатаў Амерыкі, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны Беларусі.

Інспектары пацвердзілі адпаведнасць наяўнасці ўзбраенняў і ваеннай тэхнікі, што абмяжоўваюцца Дагаворам, іх заяўленай колькасці. У склад інспекцыйнай групы акрамя сямі амерыканскіх ваенных інспектараў уваходзілі па аднаму інспектару ад Даніі і Канады.

Як вядома, Расея наклала мараторый на выкананьне дамовы пра ДЗУСЕ, а Беларусь адмовілася паўтарыць крок Расеі.

буг; інф. БЕЛТА