Двое расіянаў арыштаваныя за пашкоджанне Акропаля

05.10.2014 / 19:50

ria.ru

Паліцыя Грэцыі арыштавала двух маладых людзей за пашкоджанне сцяны афінскага Акропаля. Затрыманыя — 23-летніяі грамадзяне Расіі, іх імёны не ўдакладняюцца, перадае Associated Press.

Паводле звестак паліцыі, маладыя людзі, ігнаруючы папярэджанні ахоўніка, ускараскаліся на сцяну Акропаля і пачалі выконваць фізічныя практыкаванні.

У ходзе іх трэніроўкі са сцяны абваліліся некалькі камянёў.

Пасля гэтага да месца здарэння прыбылі супрацоўнікі паліцыі, якія затрымалі расіянаў за пашкоджанне археалагічных раскопак.

У бліжэйшы час маладыя людзі паўстануць перад судом. З якой мэтай яны здзейснілі правапарушэнне, не паведамляецца.

lenta.ru