СМІ: «Прэм'ер» ДНР Захарчанка падаў у адстаўку

08.10.2014 / 13:27

«Прэм'ер» так званай ДНР Аляксандр Захарчанка напісаў заяву аб адстаўцы. Пра гэта ён распавёў расійскаму выданню «Русский репортер».

«Я толькі што напісаў заяву аб адстаўцы. Ты сядзіш зараз побач з чалавекам, які праз дзве з паловай гадзіны ўжо можа не быць прэм'ер-міністрам», — сказаў Захарчанка.

Такі ўчынак ён патлумачыў нежаданнем падпісваць з украінскай уладай пагадненне аб перадачы тэрыторый Данецкай вобласці, якія цяпер знаходзяцца пад кантролем баевікоў.

«Я не магу здрадзім сваіх людзей. Я ўчора ўсю ноч не спаў. Мы вырашалі, што рабіць далей, і мы вырашылі - не адступаць. Але калі я цяпер не пайду з гэтай пасады, то я стану здраднікам. Таму што мяне прымусяць падпісаць гэтую лінію», — сказаў Захарчанка.