Прэзідэнт Туркменістана прыбыў у Мінск

08.10.2014 / 14:14

Прэзідэнт Туркменістана Гурбангулы Бердымухамедаў прыбыў у Мінск з двухдзённым афіцыйным візітам.

Сёння адбудуцца афіцыйныя перамовы паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Гурбангулы Бердымухамедавым, па выніках якіх плануецца падпісаць шэраг дакументаў па пытаннях двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.

Пасля таго, як завершыцца праграма афіцыйнага візіту Гурбангулы Бердымухамедава, туркменскі лідар прыме ўдзел у чарговым пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД у беларускай сталіцы.